Чырвоны Крыж арганізаваў пункт выдачы пітной вады ў Магілёве
11.06.2019 - 14:21
Чырвоны Крыж з 11 чэрвеня арганізаваў пункт выдачы пітной вады ў Магілёве. Ён размясціўся ля ГЦ «Е-Сіці», дзе праходзяць рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі дзейства і проста гараджане з 11.00 да 14.00 змогуць схавацца ў цені палаткі, а таксама здаволіць смагу прахалоднай пітной вадой. Пункт выдачы пітной вады будзе працаваць да канца тыдня.
Переводчик