Дабрачыннае навагодняе свята ў Магілёве
03.01.2020 - 13:25
Дабрачыннае навагодняе свята сабрала 3 студзеня ў абласным цэнтры творчасці дзяцей са школ-інтэрнатаў і дамоў сямейнага тыпу з усяго рэгіёна. На мерапрыемства таксама былі запрошаныя дзеці, якія наведваюць карэкцыйныя цэнтры, выхаванцы спецшкол, творчы калектыў навучэнцаў Магілёўскай музычнай гімназіі-каледжа мастацтваў. Уся дзятва атрымала салодкія падарункі ад Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд». Яшчэ адным сюрпрызам для запрошаных стала музычнае прадстаўленне, створанае па матывах казкі Люіса Кэрала «Аліса ў Залюстроўі».
Переводчик