Дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» на тэлеканале «Беларусь 4. Магілёў»
18.12.2020 - 16:37
Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» праходзіць у Магілёўскай вобласці. У студыі тэлекампаніі «Беларусь 4. Магілёў» на працягу 6 гадзін вядучыя і госці гавораць пра дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і пра тых, хто вырашыў падзяліцца дабром. Грошы, сабраныя падчас тэлемарафона, будуць пералічаныя на абсталяванне для сэнсарнага пакоя ў Чэрыкаўскім раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, гульнявых вулічных пляцовак у Бабруйскім гарадскім і Клічаўскім раённым цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, на адрасную дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Переводчик