«Дажынкі-2021»: узнагароджанне перадавікоў АПК
19.11.2021 - 19:46
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2021 годзе ўшаноўвалі 19 лістапада ў Магілёве. На ўрачыстай цырымоніі ў Палацы культуры вобласці прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сяргеенка, прадстаўнікі Савета Рэспублікі, дэпутацкага корпуса, дырэктары прадпрыемстваў, кіраўнікі і спецыялісты, заслужаныя работнікі сельскагаспадарчай галіны, ветэраны і людзі, якія сваёй штодзённай працай заслужылі з гонарам насіць званне працаўніка вёскі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик