«Дажынкі-2022»: узнагароджанне перадавікоў АПК
16.10.2022 - 09:58
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2022 годзе ўшаноўвалі 15 кастрычніка ў Слаўгарадзе. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка, прадстаўнікі Савета Рэспублікі, міністэрстваў, дэпутацкага корпуса, дырэктары прадпрыемстваў, кіраўнікі і спецыялісты, заслужаныя работнікі сельскагаспадарчай галіны, ветэраны і людзі, якія сваёй штодзённай працай заслужылі з гонарам насіць званне працаўніка вёскі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик