Дзень нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна адзначылі ў Магілёве 22 красавіка. Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных арганізацый, выканаўчай улады сабраліся на плошчы каля Дома Саветаў. Яны ўсклалі кветкі да помніка заснавальніку савецкай дзяржавы.