Дзень Перамогі ў Магілёве
09.05.2022 - 15:23
У Магілёве адзначаюць Дзень Перамогі. Святочныя мерапрыемствы пачаліся з урачыстага маршу воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона на плошчы Леніна. Затым па вуліцы Першамайскай прайшоў парад «Перамога ў сэрцах пакаленняў». У ім прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь і грамадскасць Магілёва. Да шэсця і рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» далучыліся тысячы гараджан.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик