Фестываль патрыятычнай песні «Чырвоны гваздзік» прайшоў у Магілёве
04.03.2019 - 09:20
Фестываль патрыятычнай песні «Чырвоны гваздзік» у дзявяты раз прайшоў у Магілёве. На сцэне актавай залы інстытута МУС выступілі навучэнцы спецыялізаваных ліцэяў і кадэцкіх вучылішчаў з усёй краіны, а таксама Тулы і Бранска Расійскай Федэрацыі. Пераможцаў і дыпламантаў конкурснага гала-канцэрта вызначылі ў дзвюх намінацыях: «Вакальна-інструментальны ансамбль» і «Вакал». Гран-пры фестывалю атрымала Улада Зарыпава – навучэнка юрыдычнага паліцэйскага каледжа Тулы.
Переводчик