Фінал рэспубліканскага сямейнага праекта «Уладар сяла»
11.07.2020 - 15:50
Фінальныя мерапрыемствы рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» праходзяць 11 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна падчас афіцыйнай праграмы свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Асноўныя баталіі за пераможны тытул разгарнуліся на маладзёжнай пляцоўцы. Сем’і мераюцца сіламі ў сельскагаспадарчых спаборніцтвах «Гаспадар i гаспадыня», «Вясковыя гульні», а таксама дэманструюць прэзентацыі «Знаёмімся раЗАм». Пераможцы праекта будуць удастоены тытула «Уладар сяла-2020».
Переводчик