Памятнае гашэнне спецыяльнага канверта да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася 9 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі №30 Магілёва. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел намеснік дырэктара Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Марчанка, старшыня савета абласной арганізацыі ветэранаў Анатоль Глаз, начальнік упраўлення па працы са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёжнай палітыкі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алена Дзівакова і галоўны інжынер філіяла РУП «Белпошта» Аляксандр Бручыкаў. Пасля чаго паштовую прадукцыю з мастацкім адбіткам спецштэмпеля маглі набыць усе ахвотныя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая