Губернатарская ёлка, арганізаваная ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», сабрала 27 снежня ў Палацы культуры вобласці больш за 600 дзяцей. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выдатнікі вучобы, пераможцы раённых і абласных алімпіяд, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, лідары і актывісты дзіцячых грамадскіх арганізацый з усяго рэгіёна. З надыходзячымі святамі павіншаваў дзятву старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Ён уручыў школьнікам салодкія двухкілаграмовыя падарункі, а ў адказ атрымаў карціну з зімовым пейзажам, створаную таленавітымі дзецьмі рэгіёна. Затым дзецям паказалі гісторыю пра дабро, узаемавыручку і сапраўдную дружбу «Чароўны пераплёт». Акрамя таго, запамінальным падарункам дзятве Магілёўшчыны стаў чароўны фантан з 34 тартоў. Вянчала салодкі сюрпрыз шакаладная мышка, пакрытая цукровай пудрай, – сімвал надыходзячага 2020 года.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая