ІІ абласны злёт юных патрыётаў Магілёўшчыны
14.02.2024 - 12:41
Злёт юных патрыётаў Магілёўшчыны праходзіць сёння ў абласным цэнтры творчасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Ірына Кускова, кіраўнікі сілавых структур і ведамстваў, а таксама ваенна-патрыятычных клубаў Прыдняпроўскага краю. Падчас злёту адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласной патрыятычнай акцыі «У памяці ў даўгу». Дыпломы рабятам уручыў намеснік пракурора Магілёўскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі Андрэй Волкаў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик