У горадзе на Дняпры 29 студзеня прайшла інфармацыйная сустрэча «Супрацоўніцтва ЕС–Беларусь: Магілёўская вобласць». Абмяркоўваліся дзелавыя кантакты паміж нашай краінай і Еўрасаюзам і, вядома, мясцовыя ініцыятывы ў самых розных сферах. Пунктаў судакранання нямала: рэгіянальнае развіццё, ахова навакольнага асяроддзя, прасоўванне малога бізнесу і турызму, здароўе і сацыяльная інтэграцыя, новыя магчымасці для моладзі. У палілогу прымалі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Польшчы, Румыніі і Эстоніі, органаў мясцовага кіравання, арганізацый грамадзянскай супольнасці, дзяржаўных устаноў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая