Інструктыўна-метадычная нарада напярэдадні адзінага дня інфармавання прайшла сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Тэмай для абмеркавання стала 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: аперацыя «Баграціён». У анлайн нарадзе прынялі ўдзел члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама і раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, прарэктары вышэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці, лідэры меркаванняў маладзёжнага асяроддзя - студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая