Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка правяла сёння інструктыўна-метадычную нараду ў рамках адзінага дня інфармавання. У анлайн нарадзе прынялі ўдзел члены абласных інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аблвыканкама і раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, прарэктары вышэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці, лідэры меркаванняў маладзёжнага асяроддзя - студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Тэматыка асноўнага пытання адзінага дня інфармавання ў гэтым месяцы – «Усебеларускі народны сход - гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая