У Магілёве ў Палацы культуры вобласці 14 сакавіка адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі», прысвечанай 75-годдзю Перамогі. Экспазіцыя ўключае ў сябе гістарычныя фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Магілёўшчыны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуючы сэнсарнаму стэнду праекта partizany.by, кожны наведвальнік можа знайсці свайго гераічнага продка з ліку партызан і падпольшчыкаў. Выстава заснавана на дакументах унікальнага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Партызаны Беларусі» (partizany.by), матэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФД). Азнаёміцца з экспанатамі магілёўцы і госці горада змогуць да 29 сакавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая