Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка прыняў удзел у калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі. У час сустрэчы намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка расказаў аб рабоце ідэалагічнай вертыкалі рэгіёну па ўсіх напрамках. У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
Фота Галіны Гаўрыловіч