Выніковая калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскай вобласці адбылася 14 лютага ў Палацы культуры вобласці. На пасяджэнне былі запрошаны міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Шпілеўская, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. Азнаёміцца з напрацоўкамі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, ЖКГ, БРСМ, грамадскіх арганізацый і СМІ рэгіёна ўдзельнікі калегіі змаглі падчас працы дыскусійнай пляцоўкі «Справядлівае стаўленне да людзей і справядлівае вырашэнне пытанняў – аснова працы органаў улады».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая