На пасяджэнні калегіі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама 29 студзеня падвялі вынікі работы па развіццю фізічнай культуры, спорту і турызму ў Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе і абмеркавалі задачы на 2024-й. Удзел у ім прынялі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Бараўля, кіраўнікі абласных падведамных арганізацый, ведамстваў, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, У раённых студыях – намеснікі старшынь і прадстаўнікі адпаведных структурных падраздзяленняў гаррайвыканкам фізкультуры, спорту і турызму. У пачатку пасяджэння адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод работнікам галіны.
Фота Галіны Гаўрыловіч