Каратысты рыхтуюцца да спаборніцтваў у праграме II Гульняў краін СНД у Магілёве
10.08.2023 - 22:10
Спаборніцтвы па каратэ ў праграме ІІ Гульняў краін СНД пройдуць у Магілёве 12 і 13 жніўня. Яны збяруць каля 200 спартсменаў з 11 краін. Спартсмены, якія прыбылі на спаборніцтвы, трэніруюцца на татамі ў Доме спорту.