VII конкурс прафмайстэрства «Найлепшы па прафесіі 2019 года» прайшоў 2-5 красавіка ў Магілёве. У спаборніцтвах прынялі ўдзел выхаванцы васьмі спецыяльных вучылішчаў закрытага тыпу Беларусі і Расіі: Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі, Петрыкаўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці, Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа закрытага тыпу, Себежскае, Шчокінскае, Ішымбайскае, Рэфцінскае і Майкопскае спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы закрытага тыпу. Пераможцаў і прызёраў узнагародзілі ў асабістым і камандным заліку ў намінацыях «Сталяр», «Швачка» і «Тынкоўшчык».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая