Леанід Заяц прыняў удзел у датэрміновым галасаванні
16.11.2019 - 11:42
Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання стартавала 12 лістапада. На ўчастку для галасавання № 32, размешчаным у ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа № 12 г. Магілёва», 16 лістапада зрабілі свой выбар на карысць аднаго з шасці кандыдатаў старшыня магілёўскіх абласнога выканаўчага камітэта Леанід Заяц і яго жонка. Для кіраўніка рэгіёна арганізавалі экскурсію па навучальнай установе.
Переводчик