«Магілёў» абыграў «Бабруйск» у абласным хакейным дэрбі
29.12.2018 - 17:45
У Магілёўскім Лядовым палацы адбылася чарговая гульня чэмпіянату Беларусі па хакеі сезона 2018-2019 паміж камандамі «Магілёў» і «Бабруйск». Гаспадары абыгралі гасцей з лікам 5:2.