Магілёўскія будаўнікі правялі сямейнае спартыўна-забаўляльнае свята «Масленіца – 2020»
29.02.2020 - 14:41
Работнікі будаўнічых арганізацый Магілёва з сем’ямі рынялі ўдзел 29 лютага ў спартыўна-забаўляльным свяце «Масленіца–2020». Аргкамітэт пастараўся, каб свята прайшло весела і ярка, таму ўключыў у праграму шмат цікавага: канцэрт мастацкай самадзейнасці, спартыўныя спаборніцтвы, анімацыйнае шоу для дзяцей, флэшмобы, конкурсы і дыскатэку. Не абышлося і без традыцыйнага для Масленіцы спальвання пудзіла зімы.
Переводчик