Матч адборачнага раўнда ЧЕ сярод дзяўчат да 19 гадоў у Магілёве: гульня паміж камандамі Беларусі і Сербіі
03.10.2019 - 09:10
Гульні адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў праходзяць у Магілёве. 2 кастрычніка на стадыёне «Спартак» адбылася гульня паміж камандамі Беларусі і Сербіі. У першым жа тайме сербкі здолелі забіць два мячы ў вароты нашай каманды, а ў другім – падвоіць перавагу. І толькі на 85-й хвіліне беларускам удалося забіць гол прэстыжу. Гульня скончылася з лікам 4:1.
Переводчик