У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы 19 лютага стартаваў семінар-практыкум «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Падчас форума адбылося адкрыццё выставы народнага майстра Беларусі Вольгі Сотнікавай «Беларусь мая сінявокая», а таксама прайшоў майстар-клас па мастацтве вышыўкі пад кіраўніцтвам народнага майстра Галіны Рудніцкай.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая