Мітынг да 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Магілёве
26.04.2021 - 13:00
Мітынг смутку, прысвечаны 35-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адбыўся 26 красавіка ў п. Любуж (Магілёўскі раён) ля мемарыяльнага знака «Ахвярам Чарнобыля». Тут сабраліся прадстаўнікі ўлады, грамадскасці, моладзевых арганізацый, ліквідатары і пацярпелыя ад катастрофы. Яны ўшанавалі хвілінай маўчання светлую памяць ахвяр аварыі і ўсклалі жывыя кветкі на ўмацаваную чатырма ланцугамі сярод каменных калон мармуровую чорную пліту.
Переводчик