Мітынг да Дня Незалежнасці Беларусі на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле»
03.07.2019 - 12:46
Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, адбыўся 3 ліпеня на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Ускласці вянкі і кветкі на святым для кожнага жыхара Прыдняпроўскага краю месцы прыйшлі кіраўнікі горада і вобласці, прадстаўнікі абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў, сілавых структур, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, ветэраны і моладзь. Памяць загінулых салдат ушанавалі хвілінай маўчання, у іх гонар прагучаў зброевы салют. У рамках мерапрыемства прайшла цырымонія ўручэння пасведчанняў аб унясенні ў Кнігу славы Магілёўшчыны выбітным жыхарам рэгіёна.
Переводчик