Міжнародны дзень роднай мовы: «Беларускую дыктоўку» напісалі ў МДУ імя А.А. Куляшова
21.02.2020 - 14:58
Выкладчікі і студэнты Магілёўскага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова 21 лютага напісалі «Беларускую дыктоўку», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы. Праверыць сваю пісьменнасць таксама вырашылі член Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Святлана Шутава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Алег Дзячэнка. Чытала ўрывак з аўтабіяграфіі «Дарога, якую прайшоў» Уладзіміра Караткевіч вядучая інфармацыйных праграм «Радыё Магілёў» Марына Касьянава.
Переводчик