«М.@rt-кантакт» – дзень шосты
26.03.2026 - 12:32
На шосты дзень Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt–контакт» на сцэнах магілёўскіх тэатраў прайшлі два спектаклі. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача прэзентаваў фантастычную казку для дарослых паводле аднайменнага рамана М. Булгакава «Майстар і Маргарыта» ад рэжысёра Таццяны Самбук. Артысты Невялікага драматычнага тэатра з Санкт–Петербурга пазнаёмілі гледачоў і журы фэсту з трагікамедыяй «Лада, ці радасць», пастаўленай рэжысёрам Яўгенам Карпавым.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик