«М.@rt.кантакт -2023». Дзень чацвёрты
24.03.2023 - 13:06
У чацвёрты дзень XVI Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» адбылося тры пастаноўкі. На вялікай сцэне Магілёўскага драмтэатра паказалі спектакль-разважанне аўтараў - рэжысёра Яўгена Карняга, кампазітара Кацярыны Аверкавай «Пачупкі» (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, г.Мінск). У гэты час на сцэне лялечнага тэатра выступалі мясцовыя артысты з пастаноўкай паводле народнага падання і паэмы Янкі Купалы «Магіла льва» рэжысёра Марыі Гуцавай. Спектакль «Дэтэктыў Крыстафер» Дзяржаўнага тэатра драмы і камедыі імя Азербайжана Мамбетава (Аўтар Марк Хэддон, інсцэніроўка Самсон Маўсяся, пераклад на казахскую мову Рухія БаТытбек / рэжысёр Самсон Маўсясян) скончыў тэатральны вечар.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик