На трэці дзень XVI Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт» магілёўскія гледачы ўбачылі тры спектаклі. На малой сцэне драмтэатра Пецярбургскі камерны Тэатр «ТОК» прадставіў займальны фарсавы спектакль у духу кабарэ на псеўданямецкай мове «Марыя Сцюарт». У Магілёўскім абласным лялечным тэатры Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» (г. Мінск) прадставіў шоу з песнямі, жартамі і танцамі «Мікітаў лапаць». Завяршыла гэты дзень трагікамедыя «Чарлі Чаплін» Дзяржаўнага тэатра драмы і камедыі ім. Азербайжана Мамбетава (г. Астана). Дарэчы, госці з Казахстана прывезлі на форум не толькі цудоўную пастаноўку. Перад пачаткам паказу акцёрскі склад паднёс магілёўскім гледачам традыцыйны казахскі пачастунак з нагоды свята Наўруз.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая