Навагодні баль для школьнікаў прайшоў у Бабруйску
14.12.2020 - 10:04
Каля 130 школьнікаў, якія вызначыліся ў вучобе, творчасці і спорце, пад гукі аркестра вальсіравалі 12 снежня ў святочна ўпрыгожанай зале Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Бабруйска. Галантныя хлопцы і чароўныя дзяўчаты грацыёзна і нязмушана выконвалі складаныя па. Венскі вальс і галоп, паланэз і танга – у віхуры танца хлопцы і дзяўчаты чарговым разам паказалі, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім.
Переводчик