Новы дзіцячы сад на 75 месцаў адкрылі ў Слаўгарадзе
25.11.2020 - 15:33
У Слаўгарадзе 25 лістапада адкрылі новы дзіцячы сад. Дашкольная ўстанова размясцілася на вуліцы Калініна. Урачыстае мерапрыемства прымеркавалі да вызвалення Слаўгарадскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У двухпавярховым будынку плошчай звыш тысячы квадратных метраў, размясціліся чатыры групы, фізкультурная і музычная залы, харчблок, бацькоўскі пакой і пакой псіхолага. З навінак –кабінет дзіцячай творчасці для развіцця талентаў і здольнасцяў малых і кабінет народнай творчасці, дзе дашкольнікам будуць прывіваць цікавасць да беларускай культуры, традыцый, звычаяў. Унутры будынка вялікую ўвагу надалі безбар’ернаму асяроддзю, ёсць ліфт і санвузлы для дзяцей з інваліднасцю.
Фота – Андрэй Сазонаў, СБ
Переводчик