У Магілёўскай вобласці прыступілі да пасеву кавуноў. На эксперымент з вырошчваннем пакуль яшчэ экзатычнай для Беларусі культуры вырашыліся ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Пры аптымальных умовах надвор’я ўжо да канца жніўня ў гаспадарцы плануюць сабраць каля 100 тон ураджаю з аднаго гектара пры сярэдняй вазе аднаго плода ў 6–8 кг. Калі эксперымент атрымаецца, то ў наступным годзе плошчы пад бахчавыя культуры будуць павялічаны і, акрамя агуркоў і памідораў, якімі славіцца ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага», асартымент прадукцыі прырасце яшчэ і кавунамі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая