Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння пашыранае пасяджэнне па пытаннях выканання Дырэктывы Прэзідэнта Беларусі ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў 2023 годзе і выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў рамках распараджэння Прэзідэнта Беларусі ад 2 чэрвеня 2020 г. №89рп «Аб павышэнні эфектыўнасці работы ў сістэме аховы здароўя». У пасяджэнні прынялі ўдзел міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў, старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч, намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Анатоль Далгалевец, намеснік Генеральнага пракурора Беларусі Сяргей Хмарук, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, прадстаўнікі выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, пракуратуры, аховы здароўя, праваахоўнікі і супрацоўнікі МНС, кіраўнікі арганізацый вобласці.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая