Першамай у Магілёве
01.05.2021 - 15:54
У Магілёве 1 мая працуюць забаўляльныя пляцоўкі. Самая галоўная з іх – выстава-кірмаш народнай творчасці майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёна – разгарнулася ля Палаца культуры вобласці. Тут можна набыць сувенірныя вырабы, у тым ліку велікоднай тэматыкі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах. Акрамя таго, з сённяшняга дня ў горадзе пачалі працаваць фантаны і дзіцячыя атракцыёны.
Переводчик