Гэтымі днямі ў Магілёве праходзіць міжнародная канферэнцыя «Гэта трэба - не мёртвым! Гэта трэба - жывым: Буйніцкае поле - поле памяці». Сёння адбылося пленарнае пасяджэнне, з удзелам кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектара па Магілёўскай вобласці, кіраўніка Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, Саветніка Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, кіраўніцтва у Беларусі, першага намесніка міністра культуры Беларусі, намесніка міністра інфармацыі Беларусі, старшыні Праўлення Беларускага фонду міру, кіраўнікоў і сяброў Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі. Удзельнікі сустрэчы ўзгадвалі подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абмяркоўвалі напрамак маладзёжнай палітыкі, які актыўна рэалізуецца ў праграмах Саюзнай дзяржавы, а таксама значнасць мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Вынікам пленарнага пасяджэння стала падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Федэральным агенцтвам па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, і па гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтвам) і Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая