Пошукавікаў клуба «Віккру» ўзнагародзілі медалямі і знакамі Міністэрства абароны РФ
03.09.2021 - 16:54
Пошукавікаў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» ўзнагародзілі медалямі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі «За заслугі ва ўвекавечанні памяці загінулых абаронцаў Айчыны» і знакамі «За адзнаку ў пошукавым руху III ступені». Мерапрыемства адбылося 3 верасня ў Музеі гісторыі Магілёва. Ганаровую місію выканаў аташэ пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Максім Таміхін, які выказаў магілёўцам падзяку за важную і адказную працу па захаванні гісторыі. Медалёў былі ўдастоены нязменны кіраўнік клуба, ваенны гісторык, пісьменнік Мікалай Барысенка і пошукавік Сяргей Поразаў, знакаў – Яўген Бацанаў, Сяргей Бяспанскі, Ілья Трыханаў, Анатоль Даронін, Андрэй Пруднікаў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик