Прафсаюзы Магілёўскай вобласці правялі патрыятычны аўтапрабег
23.11.2020 - 09:31
Амаль 100 удзельнікаў, больш за 30 машын і некалькі гадзін у дарозе – прафсаюзы Магілёўскай вобласці правялі 21 лістапада патрыятычны аўтапрабег «За адзіную Беларусь!». Адпраўным пунктам маршруту стала Вяйнянскае кальцо, канчатковым – мемарыял вайсковай славы «Лудчыцкая вышыня» Быхаўскага раёна. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, усіх абласных галіновых арганізацый прафсаюзаў, а таксама працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна.
Фота Рамана Руцкага, mogilevnews.by
Переводчик