Расійска-беларускі праект «Цягнік Памяці» ў Магілёве
01.07.2022 - 19:09
Удзельнікі беларуска-расійскага праекта «Цягнік памяці» 1 ліпеня прыбылі ў Магілёў. Іх урачыста сустрэлі на чыгуначным вакзале. Затым беларускія і расійскія школьнікі наведалі мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».
Праект «Цягнік Памяці» ініцыяваны кіраўнікамі верхніх палат парламентаў Беларусі і Расіі – Наталляй Качанавай і Валянцінай Мацвіенка. Яго ўдзельнікамі стала па 100 дзесяцікласнікаў ад кожнай краіны. Двухтыднёвае падарожжа вучняў пачалося 22 чэрвеня ў Брэсце. Фінальным прыпынкам 3 ліпеня стане Мінск. Задача праекта – расказаць аб вайне, спрыяць патрыятычнаму выхаванню і аб’яднанню моладзі Беларусі і Расіі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик