Рэспубліканскі суботнік у Магілёве
25.04.2020 - 13:37
Магіляўчане 25 красавіка прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўніцтва аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў азеляняла тэрыторыю паблізу сярэдняй школы № 45. Тут высадзілі больш за 100 туй. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сумесна з кіраўніцтвам адміністрацыі Кастрычніцкага раёна, а таксама працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў і арганізацый працавалі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Лупалаўскі лагер ваеннапалонных» па пр. Шміта. Сваю лепту ў добраўпарадкаванне горада ўнеслі студэнты і выкладчыкі Магілёўскага медыцынскага каледжа. Яны прыбіраліся ў навучальных карпусах, Падміколлі і на месцы пахавання 172-й стралковай дывізіі.
Переводчик