Семінар для дзяржаўных СМІ Магілёўскай вобласці ў Горках
25.10.2019 - 13:16
Семінар для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку» праходзіць 25 кастрычніка ў Горках. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінінфарма, мясцовага самакіравання, начальнікі галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі факультэта журналістыкі БДУ, запрошаныя эксперты ў сферы камунікацый. Праграмай семінара прадугледжана абмеркаванне пытанняў дзейнасці рэдакцый, правядзенне трэнінгаў і майстар-класаў.
Фота - Міхася Ляўцова, gorkiv.by
Переводчик