Семінар МНС з прадстаўнікамі СМІ і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу на найлепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці прайшлі сёння ў Магілёве. Сярод узнагароджаных - рэдактары сайта Магілёўскага аблвыканкама Юлія Таранава і Галіна Гаўрыловіч. У ходзе семінара адбылася прэс-канферэнцыя начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Дзямідава па выніках работы за І паўгоддзе 2023 года і да 170-годдзя пажарнай службы Беларусі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая