У азнаменаванне пачатку будаўніцтва кардыяхірургічнага корпуса Магілёўскай абласной бальніцы заклалі капсулу з пасланнем будучым пакаленнем у першы камень падмурка. Урачыстае мерапрыемства стала часткай семінара-нарады «Аб развіцці аховы здароўя і эфектыўным выкарыстанні медыцынскіх рэсурсаў у Магілёўскай вобласці», які прайшоў сёння ў горадзе на Дняпры. Яго ўдзельнікі абмеркавалі праграму развіцця аховы здароўя рэгіёна на 2020-2025 гады.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая