Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» у кінатэатры «Ветразь»
24.04.2019 - 08:54
Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і знаёмства з творчай групай стужкі прайшлі ў магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбылося ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно.
На сустрэчу з гледачамі розных узростаў прыехалі рэжысёр Дзмітрый Зайцаў і акцёр Аляксандр Кашпераў. Яны расказалі аб сваім жыццёвым і прафесійным шляху, сябрах, ідэі фільма і працэсе здымкі кінастужкі. Людзі, якія сабраліся ў зале, пасля прагляду працы, змаглі задаць пытанні гасцям.
Переводчик