Спектакль артыстаў дзіцячай школы мастацтваў у Магілёўскім абласным тэатры лялек
05.04.2023 - 15:26
Юныя артысты тэатральнага аддзялення Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №1 імя І.М. Лучанка паказалі на сцэне абласнога тэатра лялек спектакль «Таямніца краіны Гармоніі». У тэатральнай пастаноўцы прынялі ўдзел больш за 70 артыстаў выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў - узорнай тэатральнай студыі «У кропку!», узорнага тэатра «Рэха», тэатра гульні «Апельсін» і ўзорнага харэаграфічнага ансамбля «Дывертысмент». Казка «Таямніца краіны Гармоніі» створана па творы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата міжнародных літаратурных конкурсаў і кіраўніка тэатральнай студыі «У кропку!» Вольгі Бяловай.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик