Спектакль «Гэта ўсё яна» рыхтуе да паказу Магілёўскі драмтэатр
21.08.2020 - 15:04
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры рыхтуюць спектакль па аднайменнай п’есе расійскага і беларускага драматурга тэатра і кіно, рэжысёра Андрэя Іванова «Гэта ўсё яна». 21 жніўня адбыўся прэс-паказ пастаноўкі. «Памылку доступу» (так вызначаны жанр спектакля) з узроставым абмежаваннем +16 паставіў рэжысёр тэатра Уладзімір Пятровіч. Ён жа займаўся музычным афармленнем. Прэм’еру твора магілёўцы змогуць убачыць 25 і 26 жніўня.
Переводчик