Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц наведаў шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны
08.05.2019 - 13:25
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц напярэдадні Дня Перамогі наведаў Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны. Кіраўнік рэгіёна цёпла павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства са святам і ўручыў ад аблвыканкама у падарунак шпіталю сертыфікат на набыццё сучаснага медыцынскага абсталявання. Таксама грашовыя сертыфікаты на абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстанове аховы здароўя паднёс памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, кіраўніцтва горада Магілёва, абласных грамадскіх арганізацый – Фонду міру, Чырвонага Крыжа, «Белая Русь», «Беларускага саюза жанчын», савета ветэранаў. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі творчыя калектывы і выканаўцы абласнога цэнтра.
Переводчик