Стральба з лука II Гульняў краін СНД. Барацьба за выхад у фінал
08.08.2023 - 16:17
Спаборніцтвы па стральбе з лука II Гульняў краін СНД трэці дзень праходзіць у Магілёве. Сёння за выхад у фінал змагаліся каманды і змешаныя пары спартоўцаў. Таксама адбыўся паядынак за бронзу ў мужчын у індывідуальным дуэлі. Спартсмен з Туркменістана Эзізмухамет Сахедаў атрымаў верх над Содномам Будаевым з Расіі з лікам 7:1. Заўтра ў фінальных паядынках вызначацца пераможцы ў асабістых і камандных выступленнях, сярод змешаных пар і ў індывідуальных дуэлях.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик